Home

Рэклама

Папярэдні запіс | Наступны запіс

svaboda
Палітоляг Аляксандар Фядута камэнтуе абвастрэньне канфлікту паміж ЗША і Беларусьсю:

“Наколькі я разумею, практыка зачыненьня амбасадаў добра вядомая з гісторыі дыпляматычных сувязяў. Але гэтая практыка тычыцца дачыненьняў, калі дзьве дзяржавы знаходзяцца ў стане вайны.

Аднак як я разумею, вайны ў нас са Штатамі няма, бо калі б яна была, дык нам патрэбна было б адразу здавацца і прасіць на плян Маршала, каб дапамагчы Беларусі, якая пацярпела ў гэтай вайне.

Але паколькі вайны няма, дык я не разумею, што адбываецца. Я разумею, чаму гэта адбываецца. Але не разумею, што гэта павінна азначаць, паколькі ад зачыненьня амэрыканскай амбасады ў Беларусі пацерпяць найперш людзі, якія маюць ня толькі камэрцыйныя, але і чалавечыя сувязі. Мы добра ведаем, колькі былых грамадзянаў Беларусі жыве сёньня там.

Па-другое, я не разумею палітычнага сэнсу гэтага. Заўжды кажуць: ня мае рацыі той, каго там не было. І дзейнасьць Злучаных Штатаў, якія перапыняюць сваю працу ў Беларусі, я сапраўды ня ведаю, як ацаніць”.

Уладзімер Глод, Менск