Папярэдні запіс | Наступны запіс
Эўрапейскі Зьвяз часова прыпыніў візавыя санкцыі ў дачыненьні да 36 дзяржаўных чыноўнікаў Беларусі на чале з Лукашэнкам. Чым можна патлумачыць такое рашэньне? Ці ўдасца зьвязаць Лукашэнку “дарожнай мапай”? Ці рэальна выцягнуць Беларусь з геапалітычнага поля Расеі?
Карбалевіч: “Важны чыньнік учорашняга рашэньня ЭЗ — імкненьне выцягнуць Беларусь з геапалітычнага поля Расеі. Але ці мае магнітны полюс Эўропы такую сілу? Цалкам можа атрымацца, што, дасягнуўшы на эўрапейскім кірунку адмены візавых абмежаваньняў, зьезьдзіўшы ў Лёндан, Лукашэнка затым прызнае незалежнасьць Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі, падпіша з Расеяй дамову аб стварэньні адзінай супрацьпаветранай абароны. А ЭЗ апынецца, як бы гэта мякчэй сказаць, у становішчы кінутай нявесты. Наколькі верагодны такі сцэнар?”
Фёдараў: “Выключыць такі сцэнар нельга. Але нават прызнаньне незалежнасьці Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі, падпісаньне з Расеяй дамовы аб стварэньні адзінай супрацьпаветранай абароны не паставіць крыж на разьвіцьці ўзаемадзеяньняў з Захадам.
Больш важным чыньнікам было б пашырэньне эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі з Захадам. Зразумела, гэта няшмат залежыць ад урадаў, бо яны ня могуць прымусіць свой бізнэс ісьці ў Беларусь. Але паспрыяць гэтаму заходнія ўлады могуць.
Бо ціск з боку Расеі адбываецца ў асноўным у эканамічнай сфэры. Таму і з Захаду Лукашэнку патрэбна больш эканамічная падтрымка, каб вытрымаць ціск з боку Масквы”.
Карбалевіч: “Што тычыцца эканамічных дачыненьняў, дык яны добра разьвіваліся паміж Беларусьсю і ЭЗ якраз пры напружаных палітычных адносінах”.
Фёдараў: “Але гэтыя дачыненьні грунтаваліся ў асноўным на экспарце ў Эўропу беларускіх нафтапрадуктаў. А нам патрэбнае зьяўленьне тут эўрапейскіх інвэстыцый, тэхналёгій”. Экспэртыза цалкам.