Папярэдні запіс | Наступны запіс
Сусьветна вядомага чэскага пісьменьніка Мілана Кундэру абвінавацілі ў тым, што ў сталінскі час ён данёс на засланага з Захаду маладога чэскага выведніка. У выніку таго даносу, цьвердзяць абвінаваўцы, выведнік правёў амаль 14 гадоў у камуністычнай турме. Кундэра кажа, што нічога такога ня здарылася.Сэнсацыя выбухнула 13 кастрычніка, калі два рэспэктабэльныя чэскія выданьні – тыднёвік “Respekt” і штодзённая газэта “Lidové noviny” – апублікавалі матэрыялы, угрунтаваныя на архіўнай знаходцы ў Інстытуце вывучэньня таталітарных рэжымаў.
У архівах чэскіх камуністычных спэцслужбаў, якія цяпер знаходзяцца у створаным летась Інстытуце вывучэньня таталітарных рэжымаў, дасьледнікі знайшлі дакумэнт, датаваны 14-м сакавіка 1950 году. З дакумэнту вынікае, што ў той дзень Мілан Кундэра, 20-гадовы студэнт Вышэйшай кінашколы ў Празе, паведаміў спэцслужбам, што засланы з Захаду выведнік Міраслаў Дворжачак будзе начаваць у іхнае супольнае знаёмае ў студэнцкім інтэрнаце. У выніку паведамленьня Кундэры Дворжачак быў таго самага дня арыштаваны, а потым засуджаны на 22 гады турмы. Далей.

