Папярэдні запіс | Наступны запіс

Гэты матэрыял увесь дзень абнаўляецца
У Нацыянальным сходзе група дэпутатаў тэрмінова рыхтуе законапраект “Аб сродках масавай інфармацыі”. Ім прадугледжваюцца больш жорсткія ўмовы існаваньня мэдыяў і значна спрошчаная працэдура іх закрыцьця. Таксама мяркуецца ўвесьці захады дзеля абмежаваньня свабоды слова ў інтэрнэце.
“Спадзяемся, закон ня будзе прыняты гэтак хутка і вераломна. Мы патрабуем шырокага грамадзкага абмеркаваньня законапраекту”, -- кажа старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жана Літвіна.
Праект Закону "Аб сроках масавай інфармацыі" можна паглядзець тут
Іншыя матэрыялы на гэтую тэму:
Рыхтуецца новы наступ на свабоду друку?
“Імідж – нішто, захаваньне ўлады – усё”. Наколькі гэты праект можа пагоршыць сытуацыю са свабодай прэсы? Чаму гэтак раптоўна ўладам спатрэбілася прыняць гэты закон? На гэтыя пытаньні адказвае публіцыст Аляксандар Класкоўскі

